Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Арызоне прайшло трэцяе кола тэледэбатаў Джорджа Буша й Джона Кэры


ВАШЫНГТОН. Сёньня ў Арызоне адбылося апошняе, трэцяе кола тэледэбатаў амэрыканскага прэзыдэнта Джорджа Буша і кандыдата ад апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Джона Кэры. Джордж Буш і Джон Кэры абмеркавалі праблемы бясьпекі ды эканомікі. Джон Кэры сказаў, што ён бы здолеў лепш вырашаць пытаньні нацыянальнай бясьпекі, а таксама больш разумна весьці барацьбу з тэрарызмам, таму што больш эфэктыўна скарыстаў бы дапамогу саюзьнікаў. Кэры заявіў, што рашэньне Джорджа Буша аб апэрацыі ў Іраку не зрабіла Амэрыку больш бясьпечнай. Джордж Буш, у сваю чаргу, адзначыў, што войны ў Іраку ды Аўганістане ськіраваныя на барацьбу з тэрарызмам праз распаўсюд свабоды.
XS
SM
MD
LG