Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Афганістане незалежная камісія, якая будзе разглядаць скаргі адносна парушэньняў працэдуры галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, працягнула тэрмін падачы скаргаў


КАБУЛ. У Афганістане незалежная камісія, якая будзе разглядаць скаргі адносна парушэньняў працэдуры галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, працягнула тэрмін падачы скаргаў да заўтрашняга вечара. Камісія атрымала 43 скаргі ад кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Прэзыдэнцкія выбары у Афганістане адбыліся у мінулую суботу. Трое галоўных супернікаў цяперашняга прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая ужо заявілі, што прызнаюць вынікі галасаваньня і рашэньне камісіі.
XS
SM
MD
LG