Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына і Францыя адхілілі прапанову ЗША перадаць НАТО камандаваньне усімі ваеннымі апэрацыямі у Афганістане


БУХАРЭСТ. У часе сустрэчы міністраў абароны НАТА ў Румыніі Нямеччына і Францыя адхілілі прапанову ЗША перадаць НАТО камандаваньне усімі ваеннымі апэрацыямі у Афганістане. Гэнэральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схэфэр сказаў, што не адкідае магчымасьці аб’яднанага камандаваньня. Міністар абароны Францыі Мішэль Альё-Мары заявіла, што у спалучэньні двух місіяў няма лёгікі. Нямецкі міністар абароны Пэтэр Штрук заявіў, што войскі альянсу, якія знаходзяцца ў Аўганістане, павінны займацца забесьпячэньнем стабілізацыі ў гэтай краіне, а не змагацца з міжнародным тэрарызмам. Цяпер ў Афганістане 18 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў шукаюць талібаў і ваяўнікоў аль-Каеды і напалову меншы (9 000 вайскоўцаў) НАТАўскі кантынгент падтрымлівае бясьпеку на поўначы Афганістану.
XS
SM
MD
LG