Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Важная абвестка для наведнікаў сайту svaboda.org


Падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, 9 верасьня, лукашэнкаўская ўлада ў асобе супрацоўнікаў КГБ загадала кампаніі "Открытый контакт" заблякаваць доступ да некаторых вэбсайтаў са свайго "чорнага" сьпісу. Сярод дзясятку "забароненых" сайтаў апынуўся і сайт беларускай службы Радыё Свабода. Цалкам верагодна, што фільтрацыя і блякаваньне могуць паўтарыцца і цяпер, напярэдадні альбо падчас правядзеньня выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка. На вялікі жаль, мы нават тэарэтычна ня ў змозе змагацца супраць фізычнага блякаваньня трафіку да нашага сайту на дзяржаўных каналах "Белтэлекому", але мы прынамсі можам змагацца супраць выдаленьня сайту svaboda.org з каранёвага беларускага сэрвэра DNS. Для гэтага вы, нашыя чытачы, павінны запісаць нумар нашага IP-адрасу і альтэрнатыўныя адрасы сайту:

  • http://by.rse.cz
  • http://by.azadiradio.org
  • http://by.rferl.org
  • http://by.danas.org
  • http://by.slobodka.org
  • http://164.109.176.110


Гэта азначае, што калі раптам сайт http://archive.svaboda.org/ перастане адчыняцца 17 кастрычніка, то вы можаце паспрабаваць дабрацца да сайту з дапамогай гэтых альтэрнатыўных адрасоў або непасрэдна праз IP-адрас http://164.109.176.110 нашага сайту.

Калі ласка, запішыце, раздрукуйце гэтую інфармацыю і раскажыце пра гэта сваім сябрам і знаёмым.
XS
SM
MD
LG