Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюлетэні на выбары і рэфэрэндум выдаюць па адным сьпісе – ці гэта адпавядае закону?


Валер Каліноўскі, Менск На ўчастках для галасаваньня выбарнікам прапануецца паставіць толькі адзін подпіс адразу за два бюлетэні — выбарчы і рэфэрэндумны. Паводле меркаваньня незалежных экспэртаў, гэткі падыход пазбаўляе грамадзянаў права на свабодны ўдзел у выбарах і рэфэрэндуме, гарантаваны Выбарчым кодэксам.

Артыкул 5 Выбарчага кодэксу гучыць так: “Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, удзел у рэфэрэндуме зьяўляюцца свабоднымі: выбаршчык, удзельнік рэфэрэндуму асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах, рэфэрэндуме, за каго галасаваць на выбарах, за што галасаваць на рэфэрэндуме”.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік ня бачыць тут парушэньня закону, ён тлумачыць гэткую калізію тым, што, згодна з пастановай ЦВК, сьпісы выбарнікаў зьяўляюцца агульнымі й для выбараў, і для рэфэрэндуму.

А што рабіць, калі нехта хоча браць удзел у выбарах і не жадае галасаваць на рэфэрэндуме?

У такім выпадку ЦВК патрабуе ад сябраў участковых камісіяў рабіць ў разьдзеле “заўвагі” сьпісу выбарнікаў запіс наступнага зьместу: “Бюлетэня па рэфэрэндуму не атрымліваў”.

Адпаведна гэтыя бюлетэні не павінны будуць улічвацца ў яўцы выбарнікаў на рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG