Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У даверанай асобы кандыдата ад АГП міліцыя шукала наркотыкі


Валер Каліноўскі, Менск

Машыну Віталя Рымашэўскага, даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты ад АГП Івана Анташкевіча, падчас распаўсюду легальных перадвыбарчых улётак на вуліцы Матусевіча ў Менску заблякавалі два міліцыянты ў цывільным з Фрунзенскага РАУС Менску, адзін прадставіўся як супрацоўнік міліцыі Бурдзюк, другі — як Канашонак.

Міліцыянты агледзелі машыну, убачылі ўлёткі Анташкевіча і накладную на іх. Пасьля прыехаў намесьнік кіраўніка Фрунзенскага РАУС і паведаміў Рымашэўскаму, што нібыта ёсьць інфармацыя аб знаходжаньні наркотыкаў у ягонай машыне. Аднак настойліва шукаць наркотыкі міліцыянты адмовіліся, даведаўшыся, што да Рымашэўскага едуць на дапамогу лідэр АГП Анатоль Лябедзька і журналісты.

Спадар Рымашэўскі заявіў, што падобныя абвінавачаньні вельмі небясьпечныя, бо наркотыкі яму маглі й падкінуць.
XS
SM
MD
LG