Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менску адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу супраць антысэміцкіх выдаўцоў


Пракуратура Менску адмовілася ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да выдавецкай фірмы "Праваслаўная ініцыятыва". З позвай у пракуратуру кіраўніцтва саюза беларускіх габрэйскіх аб''яднанняў і грамадаў зьвярнулася ў пачатку сакавіка. Арганізацыя прасіла распачаць крымінальную справу супраць фірмы "Праваслаўная ініцыятыва" за распаўсюд зьвестак, што распальваюць рэлігійную і нацыянальную варожасьць, а таксама скіраваных на прыніжэньне нацыянальных гонару і годнасьці габрэйскага народу. Саюз зьвяртаў увагу на кнігу “Вайна па законах подласьці”, выдадзеную “Праваслаўнай ініцыятывай”.

Старшыня саюза габрэйскіх арганізацыяў Беларусі Якаў Басін назваў адмову пракуратуры распачаць крымінальную справу "дастаткова тэндэнцыйнай, якая не адлюстроўвае сапраўднага становішча з праявамі антысэмітызму ў краіне". Кіраўніцтва саюза мае намер абскарджваць рашэньне сталічнай пракуратуры ў вышэйшых інстанцыях.
XS
SM
MD
LG