Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як прымушаюць галасаваць датэрмінова ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце


Ганна Соусь, Менск Як паведаміла Радыё Свабода старшыня рады Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Вольга Кузьміч, сёньня ў Наваполацку ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце дэканы розных факультэтаў прымушалі студэнтаў ісьці галасаваць датэрмінова.

Сам выбарчы ўчастак знаходзіцца не ва ўнівэрсытэце, і студэнтаў здымаюць зь лекцыяў і вядуць галасаваць. Тым, хто не прагаласаваў, кажуць, што ў іх могуць узьнікнуць пэўныя праблемы з навучаньнем, гаворыць Вольга Кузьміч.

(Кузьміч: ) “Дэкан юрыдычнага факультэту спадар Ягораў загадаў свайму намесьніку па выхаваўчай працы прывесьці студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце, на датэрміновае галасаваньне. Дэкан фінансава-эканамічнага факультэту прызначыў дні, калі павінны галасаваць студэнты, і для розных групаў гэта розны час, і каб ўсе прагаласавалі не пазьней за пятніцу. А сёньня а 13-й гадзіне дэкан інжынэрна-будаўнічага ўнівэрсытэту зьняў зь лекцыяў студэнтаў і загадаў ісьці галасаваць. Як паведамляе кіраўнік нашай суполкі ў Наваполацку Аляксей Лукашэвіч, учора прагаласавалі толькі 30 чалавек, а сёньня ў яго на вачах прывялі галасаваць ужо 70 чалавек”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG