Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

UNICEF: кожнае трэцяе дзіцё у былых сацыялістычных краінах пазбаўленае мэдычнага абслугоўваньня і шансаў на адукацыю


МАСКВА. Кожнае трэцяе дзіцё ў былых сацыялістычных краінах пазбаўленае мэдыцынскага абслугоўваньня і шансаў на адукацыю, нягледзячы на эканамічны рост у рэгіёне, - гаворыцца ў справаздачы Дзіцячага Фонду ААН, ці скарочана UNICEF. Прадстаўнік гэтай арганізацыі ў Расеі і Беларусі, Карэл дэ Рой, заявіў: (дэ Рой) “Гэта выклік для палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаваў. Трэба накіраваць даходы ад эканамічнага росту на барацьбу з галечай, даць аднолькавыя магчымасьці ўсім дзецям, зьнізіць няроўнасьць у іхных краінах” У апублікаванай сёньня справаздачы асабліва адзначаецца рост колькасьці дзяцей, якія залежаць ад алькаголю і наркотыкаў.
XS
SM
MD
LG