Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына супраць таго, каб войскі НАТА ў Аўганістане ваявалі з тэрарыстамі


БУХАРЭСТ. У часе сустрэчы міністраў абароны НАТА ў Румыніі, нямецкі міністар Пэтэр Штрук заявіў, што войскі альянсу, якія знаходзяцца ў Аўганістане павінны займацца забесьпячэньнем стабілізацыі ў гэтай краіне, а не змагацца з міжнародным тэрарызмам. Такім чынам міністар абароны Нямеччыны адказаў на прапанову ЗША да НАТА ўзяць на сябе правядзеньне вайсковых апэрацыяў у Аўганістане. Цяпер ў Аўганістане разьмешчаныя 18 тысячаў амэрыканскіх жаўнераў і на палову меншы НАТАўскі кантынгент.
XS
SM
MD
LG