Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бахрэм Салех: Ірак неадкладна патрабуе дапамогі міжнароднай супольнасьці


ТОКІЁ. Ірак неадкладна патрабуе дапамогі – заявіў намесьнік ірацкага прэм’ер-міністра Бархам Салех ў часе міжнароднай канфэрэнцыі краінаў-донараў у Токіё, куды прыехалі прадстаўнікі 50 дзяржаваў. Салех заклікаў ААН адыгрываць больш значную ролю ў тым, што робіцца ў Іраку, а таксама падрэсьліў, што сытуацыю зь бясьпекай у краіне ня варта драматызаваць. Бахрам Салех сказаў: (Салех) “Мы знаходзімся напярэдані выбараў – да галасаваньня засталося тры месяцы. Гэты пэрыяд – вырашальны для краіны. Вельмі важна, каб народ Іраку сапраўды зразумеў – міжнародная супольнасьць мае сур’ёзны намер дапамагчы нам пераадолець спадчыну мінулага” Ірацкі віцэ-прэм’ер заклікаў удзельнікаў канфэрэнцыі сабраць 14 мільярдаў даляраў, якія краіны донары-абяцалі выдаткаваць на аднаўленьне Іраку – дагэтуль былі сабраныя толькі некалькі сотняў мільёнаў. Паводле словаў Салеха, стабілізаваць сытуацыю ў Іраку немагчыма без дапамогі міжнароднай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG