Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане ўсё гатовае да падліку галасоў


КАБУЛ. У Аўганістане ўсё падрыхтаванае да падліку галасоў у прэзыдэнцкіх выбарах, што адбыліся ў суботу. Лідэр этнічных узбэкаў Абдул Рашыт Дастум заявіў аб гатоўнасьці прызнаць вынікі галасаваньня, нягледзячы на шматлікія парушэньні ў часе галасаваньня. Да гэтага з падобнымі заявамі выступілі яшчэ два супернікі цяперашняга аўганскага лідэра Хаміда Карзая, які, мяркуючы па ўсім, перамог у выбарах. Камандуючы сіламі кааліцыі ў Аўганістане генэрал Дэвід Брно гэтак ацаніў значэньне мінулых выбараў. (Брно) “Вялізны посьпех выбараў у Аўганістане азначае стратэгічную паразу талібаў і “Аль-Кайды”. Гэта падзея, якая зьменіць гісторыю краіны і лёс аўганскага народу. Выбары сталіся чарговай перамогай дэмакратыі над тэрарызмам і палітыкай запалохваньня выбаршчыкаў”
XS
SM
MD
LG