Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парыж: дзьве францускія закладніцы жывыя


ПАРЫЖ. Палітычныя крыніцы ў Парыжы паведамляюць, што дзьве францускія закладніцы, якія былі выкрадзеныя ў Іраку сёлета ў жніўні, дагэтуль жывыя. Паводле інфармацыйных агенцтваў, аднавіўся гэтак званы “ненаўпроставы” кантакт паміж закладніцамі і францускімі ўладамі. Выкрадальнікі запатрабавалі ад Францыі скасаваць закон, паводле якога забараняецца насіць у навучальных установах мусульманскія хусткі.
XS
SM
MD
LG