Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыэль Коэн: “Эўропа пачынае разумець, што цярпець дыктатуру ў сэрцы Эўропы – гэта няправільная пазыцыя”


Юры Дракахруст, Прага Мы працягваем абмяркоўваць сэнс і магчымыя наступствы “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, што быў прыняты Кангрэсам ЗША. Наколькі імаверна, што аб’яднаная Эўропа падтрымае амэрыканскую палітыку адносна афіцыйнага Менску?

З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да супрацоўніка амэрыканскага дасьледнага цэнтру “Heritage Foundation” Арыэля Коэна.

Спадар Коэн на працягу апошняга году ўдзельнічаў у шэрагу слуханьнях і канфэрэнцыяў у ЗША, прысьвечаных беларускай праблеме.

(Коэн: ) “Я мяркую, што Эўропа пачынае разумець, што цярпець дыктатуру ў сэрцы Эўропы – гэта няправільная пазыцыя. Ужо прыняты супольны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, абвешчаных пэрсонамі non grata, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. У Вашынгтоне гавораць пра перасьлед за нелегальны гандаль зброяй, пра арышт маёмасьці і банкаўскіх рахункаў у Эўропе, якія належаць Лукашэнку і ягоным паплечнікам. Мне здаецца, што Злучаныя Штаты і Эўразьвяз будуць у большай ступені каардынаваць сваю палітыку адносна Менску. Больш таго, калі Злучаныя Штаты і Эўропа ня здольныя каардынаваць супольную дыпляматыю дзейнасьць па Беларусі, то зразумела, што па больш балючых пытаньнях, такіх як Ірак, Блізкі Ўсход, барацьба з тэрарызмам, тады можна проста забыць пра супрацоўніцтва”.
XS
SM
MD
LG