Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебская газэта “Выбар” заклікае да байкоту


Браніслава Станкевіч, Віцебск

У Віцебску выйшаў новы нумар газэты “Выбар”, які цалкам прысьвечаны тэме будучых выбараў ды рэфэрэндуму.

Паводле галоўнага рэдактара ды выдаўца газэты Барыса Хамайды, новы нумар выйшаў якраз напярэдадні вельмі важных падзеяў.

(Хамайда): “Гэты нумар выйшаў напярэдадні лукашэнкаўскіх выбараў ды ягонага рэфэрэндуму. І амаль што цалкам ён адлюстроўвае тое, што гэтую імпрэзу трэба байкатаваць! Новы нумар я мяркую па-ранейшаму раздаваць каля “Сіняга дому” ды ўсім нашым прыхільнікам”.

Галоўную ідэю новага нумару адлюстроўвае і эпіграф да першага, рэдакцыйнага артыкулу: “Байкот – гэта выратаваньне гонару нашай Радзімы” . Пад гэтымі словамі стаіць подпіс “Мірон”.
XS
SM
MD
LG