Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саюз правых сілаў" пікетаваў у Маскве супраць Лукашэнкі


Сёньня актывісты моладзевай арганізацыі расейскай партыі “Саюз Правых Сілаў” правялі пікет каля беларускага пасольства ў Маскве. У акцыі ўзялі удзел каля 50 чалавек. Яны пратэставалі супраць магчымасьці Аляксандра Лукашэнкі абірацца на прэзыдэнта ў трэці раз. Пікетчыкі перадалі міліцыі ляльку, якая выяўляе кіраўніка Беларусі. Акцыя прайшла без эксцэсаў, аднак пасьля яе завяршэньня двое ўдзельнікаў несанкцыянаванага пікета былі затрыманыя і дастаўленыя ў міліцыю.
XS
SM
MD
LG