Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе пазбавілі рэгістрацыі кандыдатку ад АГП Марыну Багдановіч


Альгерд Невяроўскі, Менск Лідзкая акруговая выбарчая камісія пазбавіла рэгістрацыі кандыдатку ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марыну Багдановіч. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку падчас выступу на Гарадзенскім абласным радыё

13 кастрычніка Марыну Багдановіч выклікалі на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі №56 у Лідзе. Ёй паабяцалі, што будуць разглядаць яе скаргі на мясцовую газэту. Аднак тэма паседжаньня камісіі была зусім іншай. Сябры камісіі абвінавацілі спадарыню Багдановіч ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Нагодай сталі словы з выступу кандыдаткі па Гарадзенскім абласным радыё пра тое, што “купляюцца “Мэрсэдэсы” для слугаў прэзыдэнта”, “Боінг для палётаў над сельгаспалямі” і што “Лукашэнка стаў самым багатым чалавекам Беларусі за кошт продажу зброі”. Спадарыню Багдановіч пазбавілі рэгістрацыі і паведамілі, што перададуць гэтую справу ў суд. Марына Багдановіч так пракамэнтавала рашэньне акруговай камісіі:

(Багдановіч: ) “Я ўжо дакладна ведаю, што больш за 30% людзей у Лідзе зьбіраюцца галасаваць за мяне. Я для іх – самае балючае месца, бо паказваю, што з уладай можа ваяваць самы просты звычайны чалавек. Ня моцны мужчына й не асоба пры пасадах, а самы звычайны чалавек можа іх напалохаць. Гэта для іх самае страшнае”.

Марыя Багдановіч зьбіраецца абскардзіць рашэньне Лідзкай акруговай камісіі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі
XS
SM
MD
LG