Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 13 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 13 кастрычніка

“Советская Белоруссия”, 1964 год. Да выхаду ў космас карабля “Ўсход” з трыма касманаўтамі на борце камандзір карабля Ўладзімер Камароў:

“Упершыню ў гісторыі ў касьмічныя далі ў адным караблі накіроўваецца экіпаж з трох чалавек. Гэта нараджае і ў космасе выдатнае пачуцьцё калектыву, надае нам новыя сілы й яшчэ большую ўпэўненасьць у тым, што пачэсныя і адказныя заданьні Радзімы мы выканаем з гонарам”.

“Вечерний Мінск”, 1984 год:

“У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга С.В.Шэўчыка “Антыкамунізм у эфіры” з сэрыі “Імпэрыялізм — вораг чалавецтва”. Аўтар на багатым фактычным матэрыяле паказвае, як імпэрыялізм у “псыхалягічнай” вайне супраць Савецкага Саюзу ўсяляк выкарыстоўвае падрыўную дзейнасьць радыёстанцыяў “Голас Амэрыкі”, “Бі-бі-сі”, “Нямецкая хваля”, “Свабода”, “Вольная Эўропа” і іншых. У кнізе раскрываецца цесная сувязь гэтых радыёстанцыяў з заходнімі цэнтрамі выведкі й спэцслужбамі”.

“Добры вечар”, 1994 год:

“Ня так даўно Белдзяржунівэрсытэт наведаў прэзыдэнт краіны, а цяпер ягоным шляхам пайшлі і ўдзельнікі прэзыдэнцкай каманды. Так, кіраўнік Упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Аляксандр Фядута сустрэўся са студэнтамі й выкладчыкамі факультэту журналістыкі. Пазайздросьціўшы журналістам, што яны могуць яго крытыкаваць, а ён змушаны толькі адказваць, Фядута разьвеяў усе няпэўнасьці вакол цяперашняга становішча “Беларускай маладзёжнай” і абгрунтаваў выбар “Звязды” ў якасьці прэзыдэнцкага выданьня. Аляксандар Іосіфавіч абвергнуў усе чуткі пра сваю жаніцьбу зь вядомай у пэўных колах журналісткай Цінай Клыкоўскай”.
XS
SM
MD
LG