Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бухарэсьце пачынаецца сустрэча міністраў абароны краінаў-сябраў НАТО


БУХАРЭСТ. У сталіцы Румыніі сёньня адбудзецца сустрэча міністраў абароны 26 краінаў- сябраў НАТО. Яны абмяркуюць ваенныя апэрацыі ў Аўганістане. На парадку дня двухдзённай сустрэчы міністраў будуць таксама пытаньні разьвіцьця падзеяў у Іраку, а таксама сытуацыя на Балканах. Амэрыканскі амбасадар у НАТО Нікалас Бэрнс раней сказаў, што Злучаныя Штаты хацелі б абмеркаваць магчымасьць перадачы альянсу адказнасьці за апэрацыю ў Аўганістане. Цяпер у ёй бяруць удзел 18 тысячаў вайскоўцаў ЗША. НАТО цяпер мае ў Аўганістане яшчэ 9 тысячаў жаўнераў, якія знаходзяцца ў Кабуле. Бэрнс сказаў, што Злучаныя Штаты будуць настойваць на тым, каб альянс пашырыў сваю дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG