Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў патрабуе ад Лукашэнкі вызваліць Леванеўскага і Васільева


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Вядомы расейскі рок-музыка, заснавальнік групы “Акварыюм” Барыс Грабеншчыкоў зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваленьня з турмы гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскага і Аляксандра Васільева.

Як паведамляюць сёньня расейскія сродкі масавай інфармацыі, у лісьце да кіраўніка беларускай дзяржавы спадар Грэбеншчыкоў напісаў, што яго турбуе вынесены 7 верасьня прадстаўнікам беларускай апазыцыі прысуд – два гады пазбаўленьня волі “за публічную зьнявагу прэзыдэнта”. Паводле расейскага рок-музыкі, ён падзяляе занепакоенасьць праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, якія лічаць зьняволеных вязьнямі сумленьня. Як зазначае заснавальнік “Акварыюму”, кожны чалавек мае права на свабоду перакананьняў і на іх свабоднае выяўленьне, у тым ліку свабоду распаўсюджваць інфармацыю й ідэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG