Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грамадзкім транспарце Менску агітуюць за датэрміновае галасаваньне


Галіна Абакунчык, Менск Ад панядзелка на галоўных лініях гарадзкога транспарту Менску гучаць абвесткі пра рэфэрэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў. Акрамя таго пасажыраў запрашаюць прыняць удзел у датэрміновым галасаваньні. Як да гэтага ставяцца менчукі й госьці сталіцы высьвятляла Галіна Абакунчык.

(Аўдыё: Шум электравіка й абвестка-запрашэньне прыняць удзел у датэрміновым галасаваньні.) Прыкладна гэткая ж абвестка гучыць у аўтобусным маршруце № 100, які рухаецца па галоўнай магістралі Менску, праспэкту Скарыны. У сталічным мэтрапалітэне пракамэнтаваць новаўвядзеньне адмовіліся. На пытаньне – чыя гэта была ініцыятыва – адзін з кіраўнікоў Управы транспарту Менгарвыканкаму адказаў наступнае.

(Чыноўнік: ) “Не магу дакладна сказаць, але калі б гэта была ініцыятыва зьверху, то прымусілі бы на ўсіх маршрутах абвяшчаць. А калі толькі ў мэтро й на 100-м маршруце, то, відаць, гэта нашая ініцыятыва”.

Я пацікавілася ў пасажыраў што яны думаюць пра запрашэньні наведаць выбарчыя ўчасткі датэрмінова й вось якімі былі адказы.

(Спадар:) “Я ўвогуле лічу, што ня ўсё так аб’ектыўна, як хацелася бы”.

(Спадары: ) “Я пайду галасаваць тады, калі трэба, 17 чысла”.

(Спадарыня: ) “Датэрміновае галасаваньне? Трэба рабіць так – значыць будзем рабіць так”.

(Спадар: ) “Што я пра гэта думаю? Гэта проста абуральна, гэта прававое бязьмежжа. Улады проста ведаюць, што сумленна яны не перамогуць”.
XS
SM
MD
LG