Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйны Менск ужыў візавыя санкцыі супраць Чэхіі й Грэцыі


Беларускае МЗС заявіла, што ня дасьць візы назіральнікам ад АБСЭ, якія маюць грамадзянства Чэхіі ды Грэцыі. Улады Чэхіі не далі візу Аляксандру Лукашэнку ў лістападзе 2002 году, калі ён хацеў паехаць на саміт НАТО ў Прагу, а Грэцыя сёлета не пусьціла на Алімпіяду ў Афіны міністра спорту Юрыя Сівакова. Паводле АБСЭ, іншых краін у чорным сьпісе беларускіх уладаў няма. АБСЭ рашуча пратэстуе супраць такой практыкі адбору назіральнікаў афіцыйным Менскам. [Падрабязнасьці]
XS
SM
MD
LG