Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане ствараецца камісія ў справе выбараў


КАБУЛ. У Аўганістане ўжо названыя імёны двух чалавек, якія ўвойдуць у склад незалежнай камісіі ў справе разгляду скаргаў на шматлікія парушэньні працэдуры галасаваньня ў часе суботніх выбараў у гэтай краіне. Адзін зь іх – былы канадзкі дыплямат, другі – экспэрт у справе правядзеньня выбараў са Швэцыі. Трэцяга чальца камісіі мусіць запрапанаваць Эўрапейскі зьвяз. У часе выбараў перамог, як мяркуецца, цяперашні аўганскі лідэр Хамід Карзай. Ягоны галоўны супернік Юнус Кануні заявіў,што гатовы прызнаць любое рашэньне незалежнай камісіі. Прамаўляючы ў Кандагары, Кануні заявіў: (Кануні) “Мы хочам каб выбарчы працэс працягваўся. Мы ня хочам байкатаваць выбары, нягледзячы на парушэньні ў часе галасаваньня. Мы шануем волю аўганскага народу”. Падлік галасоў у Аўганістане пакуль адкладзены. Між тым сёньня ў Кабуле ў выніку ракетнага абстрэлу загінуў 16-ці гадовы юнак. На горад упалі 5 ракетаў.
XS
SM
MD
LG