Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беслане скончылася жалоба


БЕСЛАН. У Паўночнай Асэтыі канчаецца сёньня саракадзённая жалоба па загіблых ў дзень апэрацыі па вызваленьні школы ў Беслане. У праваслаўных храмах рэспублікі адбываюцца паніхіды. Паводле апошніх дадзеных пракуратуры, ад 1 да 3 верасьня ў Беслане загінулі 330 закладнікаў.Больш паловы зь іх – дзеці. Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 700 чалавек. 15 целаў дагэтуль не апазнаныя. У часе апэрацыі былі забітыя 30 тэрарыстаў і 13 супрацоўнікаў МУС.
XS
SM
MD
LG