Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інспэктары ДАІ спынілі машыну даверанай асобы кандыдата, канфіскавалі ўлёткі, затрымалі трох чалавек


Сёньня пры ўезьдзе ў Добруш супрацоўнікамі ДАІ затрыманы легкавік Артура Цурбакова, даверанай асобы гомельскага кандыдатаў у дэпутаты ад АГП Алеся Карніенкі. У легкавіку ехалі таксама і іншыя давераныя асобы – Сяргей Сямёнаў і Раман Алянік. Падчас ператрусу дзяржаўтаінспэктары знайшлі і сканфіскавалі звыш 300 асобнікаў газэты “Неделя” і каля 7 тысячаў улётак “Скажы Лукашэнку – не!” Усе трое затрыманых дастаўлены ў райаддзел міліцыі.
XS
SM
MD
LG