Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэралу Сівакову “Акт аб дэмакрыті ў Беларусі” не “па барабану” – яго не пусьцілі ў Будапэшт


Ігар Карней, Менск Юрыя Сівакова зноў не пускаюць за мяжу. Гэтым разам безь яго ўдзелу адбудзецца канфэрэнцыя міністраў спорту эўрапейскіх краінаў у Будапэшце 14–15 кастрычніка. Наш карэспандэнт запытаўся ў спадара Сівакова: якая ягоная рэакцыя на абмежаваньні ў перамяшчэньні?

Апошні раз міністар спорту і турызму Юры Сівакоў быў за мяжой два гады таму ў Цюрыху, дзе ў штаб-кватэры ФІФА вырашаўся лёс Фэдэрацыі футболу Беларусі: тады эўрапейскія спартовыя чыноўнікі доўга не згаджаліся з кандыдатурай на пасаду старшыні футбольнай фэдэрацыі кіраўніка Рады бясьпекі Генадзя Нявыгласа.

Ад таго часу ў “актыве” Сівакова толькі забароны на ўезд: спачатку на Алімпіяду ў Грэцыю, а неўзабаве — і ў астатнія краіны Эўразьвязу. У выпадку канчатковага прыняцьця “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі” для Сівакова і шэрагу чыноўнікаў будзе зачынены і амэрыканскі кантынэнт.

(Сівакоў: ) “Сказаць, што мне “па барабану” — дык вы ўсё роўна не паверыце. Сказаць, што гэта не выклікае ў мяне пэўнага дыскамфорту, таксама не магу. Палітыка — гэта вайна, падчас дасягненьня мэтаў у якой выкарыстоўваюцца ўсе сродкі. Ніколі ніводная вайна не была яшчэ дзеля салдата: салдаты гінулі за мэты, амбіцыі палітычных дзеячаў. І ў гэтай сытуацыі расстрэльны пісталет дазволіў Алкаеву бязьбедна ўладкавацца ў Нямеччыне. Пургурыдэс ледзьве не Ісусам стаў, быўшы ўжо Хрыстосам, на гэтай тэме”.

Спадар Сівакоў кажа, што за мяжу асабліва і не імкнецца. Да таго ж, ён можа выкарыстаць запрашэньне свайго суданскага калегі, якое той зрабіў падчас візыту ў Беларусь афіцыйнай дэлегацыі гэтай афрыканскай дзяржавы. Галоўнае, паводле Сівакова, што пакуль у Кітай пускаюць: такая заява зробленая з пэўнымі спадзяваньнямі на Алімпійскія гульні-2008 у Пэкіне.

Між тым, Сівакоў — адзіны эўрапейскі кіраўнік спартовага ведамства, які ня будзе браць удзелу ў канфэрэнцыі міністраў спорту Эўропы 14–15 кастрычніка ў Будапэшце. Гэта ён пацьвердзіў і на просьбу Радыё Свабода:

(Сівакоў: ) “У Вугоршчыну я, натуральна, ня еду: мне туды ніхто візы ня дасьць. Як далей будуць разьвівацца падзеі — час пакажа. Але з гледзішча той інфармацыі, якая ў розных выглядах — і ў калодах картаў, і ў “Нашэсьці” адным, і ў другім, то ў вайне, большай часткай, ідзе сутыкненьне інтэлектаў. І хто хутчэй інтэлектуальны прадукт, які заглынаецца, выкіне ў інфармацыйную прастору, іншаму боку давядзецца толькі апраўдвацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG