Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку ўзброеныя шыіты пачалі здаваць зброю


БАГДАД. Узброеныя мусульмане-шыіты пачалі здаваць зброю. У Іраку, такім чынам, пачалася рэалізацыя спэцыяльнай праграмы раззбраеньня, цягам якой прыхільнікі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады Ас-Садра атрымаюць грошы за зброю. Пакуль невядома, колькі дакладна адзінак зброі было прынесена на спэцыяльныя пункты ў панядзелак, першы дзень пяцідзённай праграмы. Сёньня цягам рэйду амэрыканскага войска быў разбураны рэстаран у горадзе Фалюджа. Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў, мэтай нападу было месца сустрэчы чальцоў групоўкі, якой кіруе Абу Мусаб аз-Заркаві. Учора ў Багдадзе ахвярамі ракетнага нападу сталі два амэрыканскія жаўнеры. Два іракцы ды адзін амэырканскі жаўнер загінулі ў Масуле ў выніку выбуху аўтамабіля, якім кіраваў самагубца.
XS
SM
MD
LG