Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое кандыдатаў у прэзыдэнты ва Афганістане пагадзіліся загадзя з высновамі камісіі ААН адносна справядлівасьці выбараў


КАБУЛ. Галоўны супернік Хаміда Карзая на прэзыдэнцкіх выбарах у Афганістане – Юнус Кануні – заявіў, што гатовы прызнаць любое рашэньне незалежнай камісіі, якая будзе дасьледаваць скаргі адносна парушэньняў у часе галасаваньня. З падобнымі заявамі ужо выступілі таксама два іншых кандыдаты у прэзыдэнты у Афганістане – кандыдат ад хазарскай меншасьці, Махамэд Махакуік, і адзіная жанчына з усіх кандыдатаў, – Масуда Джалал. Прадстаўнікі выбарчай камісіі заявілі, што затрымліваюцца з падлікам галасоў, паколькі чакаюць парады адносна магчымых незаконных галасоў.
XS
SM
MD
LG