Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: праваслаўная канфэсія павінна быць апорай дзяржавы


Юры Дракахруст, Прага Сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з сябрамі Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы. Ён заявіў пра сваё жаданьне, каб праваслаўная царква была адным з важнейшых апірышчаў дзяржавы.

Паводле Лукашэнкі “некаторыя дзеячы апазыцыі выступаюць з правакацыйнымі прапановамі звузіць сфэру дзейнасьці праваслаўя за кошт нетрадыцыйных канфэсіяў і сэктаў”.

“Такія антыславянскія пляны і памкненьні скіраваны ня толькі супраць праваслаўнай царквы, яе прыхажанаў, якімі зьяўляецца большасьць беларусаў, але і супраць дзяржавы”, заявіў Лукашэнка.

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі Філарэт падчас сустрэчы з кіраўніком дзяржавы выказаў меркаваньне, што народ адкажа “так” на пытаньне рэфэрэндуму,

“Упэўнены, што нашыя суайчыньнікі зробяць правільны выбар” – сказаў уладыка Філарэт.

Нагадаем, што летась было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж беларускай дзяржавай і праваслаўнай царквой. Усяго ў Беларусі дзейнічаюць каля 3 тысячаў рэлігійных арганізацыяў, якія прадстаўляюць 26 канфэсіяў.
XS
SM
MD
LG