Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку арыштаваныя выкрадальнікі людзей


КІРКУК. ІРАК. Як паведамляе ірацкая паліцыя ў часе апэрацыі ў горадзе Кіркук затрыманыя сямёра сябраў найвялікшай у краіне групоўкі, якая займаецца выкраданьнем людзей. Вызваленыя двое закладнікаў-іракцаў, канфіскаваная таксама вялікая колькасьць зброі – аўтаматаў, мінамётаў і гранатаў. Між тым экстрэмісцкая групоўка, якой кіруе Абу Масаб аз-Заркаўі, пагражае забіць турэцкага закладніка, калі ня будуць вызваленыя ўсе ірацкія вязьні, а грамадзяне Турэччыны не пакінуць Ірак. У горадзе Масул на Поўначы Іраку замінаваны аўтамабіль узарваўся на шляху амэрыканскай вайсковай калёны – дакладная колькасьць ахвяраў пакуль невядомая.
XS
SM
MD
LG