Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ракетны абстрэл у паласе Газа


ГАЗА. У паласе Газа ракета, якую выпусьціў ізраільскі гэлікоптэр, трапіла ў дом аднаго зь лідэраў радыкальнай групоўкі “Ісламскі джыхад”. Паводле папярэдніх дадзеных, два чалавекі параненыя. Вайсковая апэрацыя ў Газе, якая мае на мэце спыніць ракетны абстрэл Ізраілю з палестынскіх тэрыторыяў, працягваецца ўжо амаль два тыдні. Паведамляецца, што прэм’ер-мінісітар Ізраілю Арыель Шарон адкінуў рэкамэндацыю вайсковага камандаваньня спыніць гэтую апэрацыю. Між тым ізраільскі парлямэнт разглядае сёньня адразу два ўнёскі аб недаверы Шарону.
XS
SM
MD
LG