Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12% расейцаў лічаць Беларусь сябрам, кожны чацьверты расеец лічыць ворагам – ЗША


Юры Дракахруст, Прага А 68% расейцаў лічаць, што ў іх краіны ёсьць ворагі, якія могуць распачаць супраць яе вайну. Такія дадзеныя былі атрыманыя падчас сёлетняга кастрычніцкага апытаньня дасьледным цэнтрам Фонд «Общественное мнение».

Кожны чацьверты апытаны расеец лічыць ворагам Расеі Злучаныя Штаты, 7% – арабскія і ісламскія краіны і групоўкі, 5% – Грузію, 3% – Кітай.

Да сябраў Расеі 22 % апытаных адносяць краіны СНД, 12% – Беларусь, 9% – Украіну, 16% апытаных лічаць сябрам Расеі Нямеччыну, 12% – Францыю, 8% – Злучаныя Штаты, 7% – Кітай.

Гэтыя дадзеныя цікава параўнаць з вынікамі дасьледаваньня, праведзенага ў чэрвені ў Беларусі Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Адказваючы на пытаньне, ад каго зыходзіць пагроза Беларусі, 44% апытаных назвалі Злучаныя Штаты, кожны чацьверты – арабскія краіны, 9% – Расею, столькі ж – Кітай і 7% – Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG