Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ад апазыцыі скардзяцца на адсутнасьць роўных умоваў у агітацыі


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць У Крычаўскай выбарчай акрузе супернікамі кандыдата ў дэпутаты ад улады зьяўляюцца вылучэнцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Народнай грамады”, якіх зарэгістраваў Цэнтарвыбаркам. Дэмакраты лічаць, што ў часе агітацыйнай кампаніі ў акрузе ня створаныя роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў.

Вылучэнец Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Няроўны выказвае свой погляд на сытуацыю ў Крычаўскай акрузе:

(Няроўны: ) “Улада і камісія вельмі перадузята ставяцца да дэмакратычных кандыдатаў. Ёсьць шмат прыкладаў, калі ўлада замінае праводзіць выбарчую кампанію”.

Паводле Няроўнага, гэта датычыцца сустрэчаў у працоўных калектывах. На прадпрыемствах часта ня ведаюць пра сустрэчы з дэмакратычнымі кандыдатамі — няма людзей і адказных асобаў, заля зачынена. Гаворыць кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ад “Народнай грамады” Мікалая Гердзія Лявон Сьвецік:

(Сьвецік: ) “Акруговая камісія кажа, што, калі ласка, зьвяртайцеся да кіраўнікоў арганізацыяў і ўстановаў. Але насамрэч атрымліваецца так, што яны хаваюцца, не ідуць на кантакт ці проста адмаўляюць”.

Чавуская раённая газэта адмовілася надрукаваць праграму Мікалая Гердзія. Сяргей Няроўны не запісаў свайго выступу на тэлебачаньні, і абодва — на раённым радыё. Кандыдаты гавораць, што ім адмаўляюць праз фармальныя, тэхнічныя прычыны. Таму апазыцыянэры аддаюць перавагу іншаму агітацыйнаму мэтаду — даносяць свае ўлёткі да кожнага выбаршчыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG