Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Ці зьбіраюцца беларусы галасаваць датэрмінова?


Ганна Соусь, Менск Заўтра ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне. Ці зьбіраюцца менчукі браць у ім удзел? Гэта высьвятляла нашая карэспандэнтка на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Заўтра ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне. Як вы да яго ставіцеся і ці будзеце браць у ім удзел?”

(Спадарыня: ) “Я зьбіраюся скарыстацца сваім правам выбаршчыка 17 кастрычніка, калі гэта гарантавана мне законам. І я ня маю ніякіх абставінаў, якія б прымусілі мяне пайсьці раней”.

(Спадарыня: ) “У датэрміновым — ня будзем. Пойдзем, як усе, 17 кастрычніка. Трэба, напэўна, праводзіць рэфэрэндум, таму што ў Беларусі сытуацыя прынамсі лепшая, чым у іншых краінах СНД. Зразумела, будзем галасаваць за Лукашэнку”.

(Спадар: ) “У датэрміновым — не. Я ж нікуды не зьяжджаю, я тут. А калі б зьяжджаў, то прагаласаваў бы датэрмінова”.

(Спадар:) “Я не зьбіраюся галасаваць датэрмінова. Я ня веру, што скрыня, якая будзе стаяць ноч на выбарчым участку, дзе ня будзе назіральнікаў… Што зь ёй будзе, ці там не падменяць бюлетэні, я нічога не магу сказаць”.

(Спадарыня: ) “У датэрміновым ня буду. Але чым хутчэй гэта ўсё скончыцца, тым лепш, напэўна”.

(Спадарыня:) “Не, я пайду ў нядзелю”.

(Спадарыня:) “У гэтым датэрміновым — не. Я пайду толькі 17-га. У прынцыпе, для тых людзей, якія ня могуць 17 кастрычніка, можа, гэта і нармальна”.

(Спадар: ) “Я буду галасаваць датэрмінова 16-га, таму што я працую ў нядзелю”.

(Спадарыня: ) “Ня буду, нядобра гэта ўсё. Выбары павінны быць у адзін дзень, тым больш, што ўсе працы на палях завершаныя”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што гэта добра, бо не ва ўсіх атрымаецца прагаласаваць у нядзелю. А трэба, каб улічвалі ўсе галасы”.

(Спадар: ) “Мы пойдзем у нядзелю, мы ўжо падумалі, як галасаваць”.

(Спадар: ) “Улада прэзыдэнта нашага павінна быць зьмененая, таму што ён дастатковы тэрмін прабыў на сваёй пасадзе. Я ў любым варыянце буду галасаваць — “не”.

(Карэспандэнтка: ) “Пытаньне тычылася таго, ці будзеце вы ў датэрміновым галасаваньні браць удзел”.

(Спадар: ) “Калі будзе такая магчымасьць, то буду ўдзельнічаць. Калі не, то не”.

(Спадар: ) “Стаўлюся адмоўна, але ўдзел буду браць, таму што 17 кастрычніка хачу зьехаць”.

(Карэспандэнтка: ) “А чаму адмоўна ставіцеся?”

(Спадар: ) “Пры датэрміновым галасаваньні, мне падаецца, дрэнна лічаць, камісія перадузята лічыць”.
XS
SM
MD
LG