Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У віцебскага бізнэсоўца канфіскавалі 8 тысяч асобнікаў кнігі “Выпадковы прэзыдэнт”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Cпадар, які прасіў пакуль што не называць свайго імя, меўся перавезьці кнігі з Масквы ў Віцебск. На ягоную думку, за машынай сачылі. Бо як толькі ён спыніўся, каб зрабіць дробны транспартны рамонт каля вёскі Бабінічы недалёка ад Віцебску, да яго тут жа пад’ехалі супрацоўнікі раённай міліцыі й аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

У пастарунку ён правёў амаль 12 гадзінаў, спадзеючыся, што яму або вернуць кнігі, або хаця б складуць пратакол пра тое, што іх насамрэч забралі міліцыянты. Супрацоўнікі міліцыі дагэтуль адмаўляюцца складаць такі пратакол, затое ці ня кожны зь іх ужо прачытаў твор Сьвятланы Калінкінай ды Паўла Шарамета ў часе свайго дзяжурства.
XS
SM
MD
LG