Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане пачынаецца падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах


КАБУЛ. У Аўганістане пачынаецца падлік галасоў пасьля ўчорашніх агульных прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак, афіцыйныя асобы Аўганістану заявілі аб намеры ствырыць незалежную камісію, якая правядзе дакладнае расьсьледаваньне ўсіх парушэньняў выбарчага заканадаўства. Некаторыя з выбаршчыкаў атрымалі магчымасьць прагаласаваць некалькі разоў, аднак міжнародныя назіральнікі, якія хаця й прызналі шэраг парушэньняў, гавораць, што ў выбары, ў асноўным, былі праведзеныя ў адпаведнасьці з заканадўствам. Паводле заявы выбарчай камісіі, вынікі выбараў пакуль адмененыя ня будуць. Падлік галасоў завяршыцца напрыканцы кастрычніка.
XS
SM
MD
LG