Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парляманцкіх выбарах у Літве перамагае "Партыя працы"


ВІЛЬНЮС. У Літве ўчора адбылося першае кола парлямэнцкіх выбараў – першае пасьля далучэньня гэтай краіны да Эўрапейскага Зьвязу і НАТА.

Паводле папярэдніх, пакуль неафіцыйных зьвестак перамагла "Партыя працы", створаная год таму выхадцам з Расеі Віктарам Успаскіх, за якую прагаласавалі блізу 31% выбарцаў, што бралі ўдзел у галасаваньні. На другім месцы – партыі кіруючай левацэнтрысцкай кааліцыі, якія атрымалі болей за 20% галасоў. Кааліцыя пад кіраўніцтвам былога прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса атрымала блізу 11%. Мяркуецца, што кіруючую кааліцыю створыць "Партыя працы" ды іншыя партыі. У выбарах узялі ўдзел блізу 45% зарэгістраваных выбарцаў.
XS
SM
MD
LG