Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перадвыбарчы мітынг Станіслава Багданкевіча


Сёньня ля Палацу чыгуначнікаў з дазволу менскіх уладаў адбыўся перадвыбарчы мітынг кандыдата ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе ганаровага старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Станіслава Багданкевіча. Падтрымаць Станіслава Багданкевіча прыйшлі вядомыя ў Беларусі асобы – былы міністра сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, Андрэй Клімаў, экс-кіраўнік беларускага ўраду Міхал Чыгір, адзін з кіраўнікоў партыі БНФ Юры Хадыка, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў ды іншыя. На мітынг прыйшлі больш за сотню выбаршчыкаў Чкалаўскай выбарчай акругі.
XS
SM
MD
LG