Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбарчы й антырэфэрэндумны мітынг дэмакратычнай апазыцыі ў Менску


У Менску 10 кастрычніка прайшоў выбарчы й антырэфэрэндумны мітынг дэмакратычнай апазыцыі. Гэтая акцыя праходзіла пад лёзунгам: “Беларусі – так, Лукашэнку – не!” Міліцыя канфіскавала некалькі транспарантаў і затрымала 3 удзельнікаў гэтай акцыі.

У мітынгу дазволеным гарадзкімі ўладамі дэпутату Палаты прадстаўнікоў Сяргею Скрабцу на плошчы Бангалор удзельнічала прыкладна каля паўтысячы чалавек. Міліцыянты адразу пачалі паводзіць сябе даволі жорстка. У многіх людзей правяралі асабістыя рэчы, шукаючы антырэфэрэндумных транспарантаў . Такім чынам затрымалі маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча й Барыса Гарэцкага. У хлопцаў забралі транспарант з надпісам “Не трэцяму тэрміну!” і адвезьлі ў пастарунак. Затрымалі й сябра ПКБ Уладзімера Карпухіна. Гурту “Палац” забаранілі выступаць на мітынгу. Амонаўцы таксама забралі вялікі транспарант з надпісам “Беларусі – так, Лукашэнку – не!” Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Сяргей Скрабец, ды іншыя выступоўцы казалі пра фальсыфікацыі, якія рыхтуе ўлада ды заклікалі на выбарах галасаваць за дэмакратычных кандыдатаў, а на рэфэрэндуме сказаць Лукашэнку – не.
XS
SM
MD
LG