Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: пікет беларускіх студэнтаў супраць рэфэрэндуму


МАСКВА. У Расейскай сталіцы беларускія студэнты правялі каля будынку амбасады Беларусі акцыю пратэсту супраць рэфэрэндуму ў справе ўнясеньня зьменаў у канстытуцыю, якія дазволілі б Аляксандру Лукашэнку чарговы раз браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Удзельнікі акцыі, якая была дазволеная маскоўскімі ўладамі, трымалі транспаранты з надпісамі “Не лукашызму, імпэрыялізму і камунізму”, “Лукашэнка – духоўны Чарнобыль беларускага народу”, ды раздавалі мінакам улёткі, у якіх гаворыцца, што беларускія ўлады ўсталявалі ў краіне татальны кантроль над інфармацыяй ды жорстка распраўляюцца з ўсялякімі праявамі іншадумства. Удзельнікі пікету заклікалі расейскі народ зганіць захады беларускіх уладаў.
XS
SM
MD
LG