Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АБСЭ: ануляваць вынікі выбараў у Аўганістане было б няправільна


КАБУЛ. 15 кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Аўганістану- супернікі цяперашняга лідэра краіны Хаміда Карзая – заявілі, што не прызнаюць вынікаў галасаваньня ды запатрабавалі правесьці паўторныя выбары. Міжнародныя назіральнікі таксама прызналі шэраг парушэньняў, у часе выбараў у Аўганістане аднак, паводле заявы выбарчай камісіі, вынікі выбараў пакуль адмененыя ня будуць. Кіраўнік групы назіральнікаў АБСЭ ў Кабуле Робэрт Бары заявіў: (Бары) “Ануляваць вынікі выбараў, у якіх узялі ўдзел мільёны людзей, зрабіць гэта ня маючы дакладных дадзеных з усіх рэгіёнаў краіны, на мой погляд, было б няправільна” Падлік галасоў у Аўганістане пачнецца заўтра. Паводле прадстаўнікоў АНН, аўганцы масава бралі ўдзел у выбарах. Прагаласавалі таксама больш за 80% аўганскіх уцекачоў, што жывуць у Пакістане.
XS
SM
MD
LG