Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт Доналда Рамсфэлда ў Ірак


БАГДАД. Абстаноўка ў Іраку напярэдадні ўсеагульных выбараў, што заплянаваныя на студзень наступнага году, можа стаць яшчэ больш складанай - лічыць міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд. Рамсфэлд наведаў сёньня Ірак, дзе сустрэўся з амэрыканскімі вайскоўцамі а таксама правёў перамовы з кіраўніцтвам пераходнага ўраду гэтай краіны. Гаворачы пра падрыхтоўку новых ірацкіх сілаў бясьпекі, кіраўнік Пэнтагону адзначыў: (Рамсфэлд) “Агульная колькасьць сілаў бясьпекі увесь час павялічваецца. Да часу правядзеньня выбараў у нас, магчыма, будзе яшчэ каля 40 тысячаў падрыхтаваных і ўзброеных супрацоўнікаў ірацкіх сілаў. Гэта вельмі добра. Між тым сёньня ў Багдадзе прынамсі 20 чалавек загінулі ў выніку выбухаў трох замінаваных аўтамабіляў. Адзін з выбухаў адбыўся каля міністэрства нафтавай прамысловасьці Іраку і паліцэйскай акадэмі, што знаходзіцца побач зь міністэрствам. Ахвярамі выбуху сталі 17 выпадковых мінакоў.
XS
SM
MD
LG