Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане зачыніліся выбарчыя пункты -- усе кандыдаты, апрача прэзыдэнта, не прызнаюць галасаваньня


КАБУЛ. У Афганістане зачыніліся выбарчыя пункты пасьля першых у гісторыі краіны наўпроставых прэзыдэнцкіх выбараў. Усе 15 супернікаў цяперашняга прэзыдэнта краіны Хаміда Карзая заявілі, што не прызнаюць вынікаў галасаваньня, -- усе кандыдаты скардзяцца на грубыя парушэньні працэдуры галасаваньня на карысьць ня толькі Карзая, але і адзін на аднога. Галоўная выбарчая камісія адмовілася спыніць галасаваньне, але абяцала разгледзіць усе скаргі. Першыя вынікі чакаюцца не раней чым праз два дні.
XS
SM
MD
LG