Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане на мяжы з Афганістанам зьніклі бяз зьвестак двое кітайскіх інжэнэраў і двое іх праваднікоў-пакістанцаў


ІСЬЛЯМАБАД. У Пакістане на мяжы з Афганістанам зьніклі бяз зьвестак двое кітайскіх інжэнэраў і двое іх праваднікоў-пакістанцаў. Кітайскія інжэнэры бралі удзел у вялікім гідратэхнічным праекце на мяжы з раёнам Паўдзённы Вазырыстан, дзе пакістанскія войскі змагаюцца з узброеннымі экстрэмістамі. Ад пачатку гэтага году у гэтам раёне забітыя як найменей 170 ваяўнікоў.
XS
SM
MD
LG