Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другія тэледэбаты паміж кандыдатамі у прэзыдэнты ЗША


СЭНТ-ЛУІС, штат Місуры, ЗША. Тут адбыліся другія тэледэбаты паміж кандыдатамі у прэзыдэнты ЗША – цяперашнім прэзыдэнтам Джорджам Бушам і яго супернікам, кандыдатам ад дэмакратаў сэнатарам Джонам Кэры. У цэнтры дэбатаў былі сытуацыя у Іраку і праблемы эканомікі ЗША. Буш заявіў, што Садам Хусэйн быў пагрозай для сьвету. Кэры абвінаваціў цяперашняга прэзыдэнта у тым, што сьвет у выніку вайны у Іраку апынуўся у большай небясьпецы, чым раней. Апошнія апытаньні грамадзкай думкі сьведчаць, што пасьля папярэдніх тэледэбатаў абодва кандыдаты маюць роўныя шанцы на перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прызначаныя у ЗША на 2 лістапада.
XS
SM
MD
LG