Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі парляманцкіх выбараў у Аўстраліі


СІДНЭЙ. На парляманцкіх выбарах у Аўстраліі чацьверты раз запар перамаглі кансэрватары на чале з цяперашнім прэм’ер-міністрам Джонам Хаўардам. Кансэрватары, якія і раней юылі большасьцю у парляманце, цяпер атрымаюць яшчэ болей месцаў. Галоўны супернік лідара аўстралійскіх кансэрватараў Хаўарда – лідар лейбарыстаў Марк Лэтэм – ужо прызнаў паразу. Асноўнымі тэмамі перадвыбарчых дэбатаў былі эканамічныя пытаньні і лёс аўстралійскага войска у Іраку. Хаўард заяўляў, што войскі Аўстраліі застануцца у Іраку пакуль гэта будзе неабходна. Яго пераможаны супернік Лэтэм абяцаў вывесьці аўстралійскія войскі з Іраку да канца гэтага году.
XS
SM
MD
LG