Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ператрус з канфіскацыяй маёмасьці ў наваполацкім офісе грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Позна ўвечары 8 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі ўчынілі ператрус у офісе рэгіянальнага аддзяленьня грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства”. Нагодай дзеля такіх дзеяньняў сталася заява гаспадара кватэры, у якога “Партнэрства” арандавала памяшканьне: у гаспадара нібыта ўзьнікла падазрэньне, што ў кватэры зьбіраюцца злодзеі.

Падчас ператрусу міліцыянты рэквізавалі ўсю знойдзеную літаратуру, дакумэнты, мабільны тэлефон, а таксама дыскі – носьбіты інфармацыі з кампутараў. У офіс былі выкліканыя кіраўнік наваполацкага аддзяленьня Алег Пашкевіч і яшчэ адзін актывіст грамадзянскай ініцыятывы. Неўзабаве згаданых грамадзянаў даставілі ў пастарунак дзеля дачы паказаньняў. Дахаты яны былі адпушчаныя а 1-й гадзіне ночы 9 кастрычніка.

Рэгіянальнае аддзяленьне грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства” зьбіралася ладзіць у рэгіёне незалежнае назіраньне за хадою парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG