Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледчая камісія Міжнароднай арганізацыі працы ААН зрабіла выснову, што улады Беларусі парушылі незалежнасьць Фэдэрацыі прафсаюзаў


ЖЭНЭВА. Дасьледчая камісія Міжнароднай арганізацыі працы ААН зрабіла выснову, што улады Беларусі парушылі незалежнасьць Фэдэрацыі прафсаюзаў. У справаздачы у 200 старонак падаюцца шматлікія сьведчаньні ”сыстыматычнага прыгнёту” беларускіх прафсаюзаў дзяржавай. Міжнародная арганізацыя працы ААН мае разгледзіць справаздачу цягам сэсіі, якая пачнецца 4 лістапада. Справаздача рэкамэндуе заканадаўчыя зьмены, якія павінны быць прынятыя да 1 чэрвеня 2005 г. Прэсавы прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі працы паведаміў, што справаздача была перададзена напрыканцы ліпеня беларускім уладам, але ад іх ня было адказу.
XS
SM
MD
LG