Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскі кандыдат ад улады ў часе сустрэчы з выбарцамі заявіў, што ён будзе наступным прэзыдэнтам Беларусі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Дзейны дэпутат парлямэнту, кандыдат па 20-й выбарчай акрузе Аляксандар Гудкоў, сутракаючыся з выбарцамі ў кінатэатры “Брыгантына”, адказваў на іхныя пытаньні пра рэфэрэндум і пэрспэктывы прэзыдэнцкіх выбараў.

На ўжо традыцыйнае пытаньне “А калі ня ён, дык хто?”, зададзенае адным пэнсіянэрам, кандыдат у дэпутаты парлямэнту цьвёрда адказаў: “Я”.

Прысутныя спачатку зьніякавелі, а потым супакоіліся. У рэшце рэшт, Віцебшчына нічым ня горшая за Магілёўшчыну.

Аднак кандыдат Гудкоў, мабыць, не адзіны, хто мае далёкія стратэгічныя пляны. Яшчэ адзін “кандыдат ад улады”, Глеб Іваноў, пачаў распаўсюджваць свае агітацыйныя ўлёткі ў школах ды гімназіях Кастрычніцкай выбарчай акругі №19. Да 2006-га году вучні старэйшых клясаў якраз стануць паўнагадовымі, каб прагаласаваць на наступных прэзыдэнцкіх выбарах, ці прынамсі на наступных парлямэнцкіх – у 2009-м годзе.
XS
SM
MD
LG