Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША цалкам падтрымлівае “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”


Юры Сьвірко, Менск Пра гэта заявіла беларускай службе Радыё Свабода супрацоўніца прэсавай службы дзярждэпартамэнту Джоан Мор. Яна зазначыла, што гэты Акт адлюстроўвае заклапочанасьць і расчараваньне Кангрэсу ЗША цяперашняй сытуацыяй з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.

“Мы падзяляем гэтую заклапочанасьць становішчам грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі, акадэмічных установаў ды праваабарончых структураў у Беларусі”, заявіла прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.

Паводле Джоан Мор, “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” быў распрацаваны дзеля дапамогі тым, хто змагаецца за дэмакратыю ў гэтай краіне.

“Мы заклікаем беларускія ўлады забясьпечыць выкананьне ўзятых імі забавязаньняў і правесьці будучыя парлямэнцкія выбары й рэфэрэндум у поўнай адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ”, сказала афіцыйная прадстаўніца амэрыканскага дзярждэпартамэнту.

Гл. таксама

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” стане законам яшчэ да рэфэрэндуму

“Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” зацьверджаны Сэнатам ЗША
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG